У Швейцарыі забаранілі хаваць твар у грамадскіх месцах

20 сентября 2017

У Швейцарыі забаранілі хаваць твар у грамадскіх месцах, калі гэта можа ўяўляць пагрозу бяспецы. Мяркуецца, што мера, адобраная парламентам, закране як жанчын-мусульманак у бурцы, так і мітынгоўшчыкаў, якія закрываюць твары банданамі, хаваючыся ад слёзатачывага газу. Акрамя таго, на ўсенародны рэферэндум вынесена пытанне поўнай забароны на нашэнне буркі. Калі будзе набрана больш як 50 працэнтаў галасоў, Канстытуцыю канфедэрацыі зменяць. Урад Швейцарыі пакуль прытрымліваецца нейтральнай пазіцыі.