У Швейцарыі сёння адзначаюць нацыянальнае свята - Дзень канфедэрацыі

1 августа 2015

1 жніўня 1291 года 3 лясныя кантоны - Унтэрвальдэн, Уры і Швіц - абвясцілі вечны альянс і саюз. Дакумент гэты дэ-факта з'яўляўся і Дэкларацыяй незалежнасці, і дамовай аб узаемнай абароне. У канцы 13-га стагоддзя жыхары кантонаў асцерагаліся нападзення арміі Свяшчэннай Рымскай імперыі. Пазней да вечнага саюза далучаліся і іншыя кантоны. Паводле шматвяковай традыцыі, свята адзначаюць ва ўсіх рэгіёнах краіны і за мяжой. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Федэральнага Прэзідэнта Швейцарскай Канфедэрацыі Сіманету Самаругу з нагоды нацыянальнага свята Швейцарыі - Дня заснавання канфедэрацыі.