У Швейцарыі рэйсавы аўтобус урэзаўся ў сцяну

16 декабря 2018

Сур'ёзнае ДТЗ адбылося ў Швейцарыі. Там рэйсавы аўтобус, які рухаўся з Генуі ў Дзюсельдорф, урэзаўся ў сцяну недалёка ад Цюрыха. На слізкай дарозе вадзіцель страціў кіраванне, у выніку ад удару пярэднюю частку машыны цалкам скамячыла. Загінуў адзін чалавек, больш як 40 пацярпелі, сярод іх 10 грамадзян Расіі. Усе яны шпіталяваныя.