У Швейцарыі разгараецца канфесійна-гендарны скандал

6 апреля 2016

Вучні-мусульмане адмаўляюцца ад поціску рукі з настаўніцамі. Рэлігія забараняе ім дакранацца да жанчын, якія не з'яўляюцца ім блізкімі сваячкамі. Кіраўніцтва школы ў камуне Тэрвіль з гэтым пагадзілася, а вось мясцовы саюз настаўнікаў заявіў, што гэта сапраўдны прыклад дыскрымінацыі жанчын. Інцыдэнт у выніку перарос у агульнанацыянальную дыскусію наконт швейцарскага характару, культуры і ладу жыцця. Большасць не адабрае рашэнне школы. Міністр юстыцыі назвала поціск рукі традыцыйнай часткай культуры краіны.