У Швейцарыі разбіўся паветраны шар

7 августа 2013
Лятальны апарат упаў у кантоне Фрыбур з вышыні 50 метраў. Загінуў адзін чалавек - бацька сямейства - грамадзянін ЗША. Яшчэ чацвёра - яго жонка, дзве дачкі і пілот - атрымалі сур'ёзныя траўмы. Усе яны шпіталізаваныя. Паводле папярэдняй версіі, аэрастат падчас палёту зачапіўся за правады.