У Швейцарыі падыходзіць да канца аўкцыённы тыдзень

13 ноября 2014

Апетыты тых, хто гатовы набыць тавары класа люкс, не перастаюць здзіўляць экспертаў. Так на аўкцыёне Sotheby's у Жэневе за 3 мільёны 420 тысяч долараў з малатка пайшлі жамчужныя каралі 19 стагоддзя. Некалі іх насіла каралева Швецыі Жазефіна Лейхтэнбергская. Імем Жазефіна яе назвалі ў гонар бабулі - Жазефіны Багарне, 1 жонкі Напалеона. Да таргоў каралі спецыялісты ацэньвалі толькі паўтара мільёна. Імя новага ўладальніка каралеўскай рэліквіі трымаюць у сакрэце. Падчас гандлю Sotheby's утаргаваў 95 мільёнаў долараў.