У Швейцарыі група лыжнікаў апынулася пад лавінай

20 февраля 2019

Група лыжнікаў апынулася пад лавінай недалёка ад швейцарскага курорта Кран-Мантана. Колькі спартсменаў апынуліся пад слоем снегу - пакуль невядома. Паліцыя кантона Вале гаворыць, што да дванаццаці. Чацвярых удалося выратаваць. Адзін у вельмі цяжкім стане. Лавіна абрынулася на лыжную трасу напярэдадні днём. Пошукава-выратавальная аперацыя працягваецца. У ёй задзейнічаны верталёты і каманды кінолагаў.