У Швецыі прайшоў суд над грамадзянінам Узбекістана

13 февраля 2018
Рахмата Акілава вінавацяць ва ўчыненні тэракта ў Стакгольме вясной мінулага года. Пракуратура патрэбавала для падсуднага пажыццёвага зняволення. Слуханні па гэтай справе прадоўжацца да 9 мая - за гэты час свае паказанні дадуць звыш 150 чалавек, якія так або інакш пацярпелі пры атацы. Самога ж Акілава суд заслухае на наступным тыдні. А прыгавор плануецца вынесці ў сярэдзіне лета. Нагадаем, у красавіку мужчына заехаў у натоўп на адной з цэнтральных вуліц Стакгольма. 5 чалавек загінулі, яшчэ 15 пацярпелі.