У Швецыі эвакуіраваны аэрапорт Гётэборга

23 мая 2017

Прычына - падазроная сумка. У радыусе 200 метраў ад небяспечнага прадмета былі ўстаноўлены агароджы. Ахова некалькі разоў абвясціла аб знаходцы па гучнай сувязі, але гаспадар так і не з'явіўся. Вылеты не адмянялі, але затрымка рэйсаў можа скласці да 2 гадзін. Пры гэтым для самалётаў, якія прыбываюць у Гётэборг, аэрапорт працуе ў штатным рэжыме. У выніку трывога апынулася беспадстаўнай.