У шведскай сталіцы пачынаецца тыдзень Нобелеўскіх урачыстасцяў

6 декабря 2018

Уручэнне прэміі ў Стакгольмскай філармоніі і ратушы пройдзе 10 снежня ў дзень смерці яе заснавальніка Альфрэда Нобеля. Усяго сёлета яе атрымаюць 12 чалавек. У Стакгольм прыедуць толькі 9 лаўрэатаў. Сёлета мы не даведаліся імя лаўрэата па літаратуры: ён, магчыма, будзе названы ў 2019. Шведская акадэмія прыняла ўвесну рашэнне аб пераносе прысуджэння гэтай прэміі, паколькі колькасць яе членаў паменшылася і праз гучны скандал ва ўсім свеце саслаб давер да яе.