У штаце Вашынгтон працягваецца пошукавая аперацыя

28 марта 2014

У штаце Вашынгтон, дзе тыдзень таму з гары каля горада Оса сышоў апоўзень, працягваецца пошукавая аперацыя. Дажджы, якія сталі прычынай трагедыі, не спыняюцца, таму ратавальнікам прыходзіцца працаваць у небяспечных умовах. Паводле апошніх звестак, загінулі 25 чалавек, прычым гэтая лічба яшчэ значна павялічыцца. У спісе прапаўшых без весткі звыш ста чалавек. Апоўзень накрыў тэрыторыю 3 квадратныя кіламетры.