У штаце Нью-Джэрсі ў раёне чыгуначнай станцыі прагрымеў выбух

19 сентября 2016

Тэрміновая інфармацыя ў гэтыя хвіліны прыходзіць з ЗША. У штаце Нью-Джэрсі ў раёне чыгуначнай станцыі прагрымеў выбух. Падазроны пакет, меркавана з самаробнай узрыўчаткай, у смеццевым баку быў знойдзены на станцыі ў горадзе Элізабэт. Пасажыраў эвакуіравалі, рух цягнікоў прыпынілі. Як паведамляе РІА "Новости", выбух прагрымеў, калі робат вывучаў падазроны прадмет. CNN, у сваю чаргу, адзначае, што пакет "быў узарваны паліцыяй. Звесткі пра пацярпелых не паступалі".

Гэта не першае надзвычайнае здарэнне ў штатах за апошнія дні. У суботу ў Нью-Джэрсі бомба спрацавала незадоўга да дабрачыннага забегу. Пацярпелых не было. Праз 12 гадзін выбух прагрымеў на Манхэтэне ў Нью-Ёрку, пацярпелі 29 чалавек.