Лёгкаматорны самалёт Вellanka экстранна прызямліўся на шашу ў горадзе Сан-Хасе. Інцыдэнт адбыўся ў самым сэрцы Сіліконавай даліны ў гадзіну пік. Паводле слоў паліцэйскіх, пасадка была паспяховай, ніхто не пацярпеў. Пілот прыняў рашэнне прызямліцца на аўтастраду з-за паломкі самалёта. Праз некаторы час пасля прызямлення паветранае судна адбуксіравалі ў бяспечнае месца.














