У Шры-Ланцы расце колькасць ахвяр тэрактаў у цэрквах і гатэлях

21 апреля 2019

Загінуўшых ужо больш як 160. 360 чалавек атрымалі раненні. Нагадаем, тры выбухі прагрымелі падчас святкавання Вялікадня  ў каталіцкіх цэрквах  Каломба, Нягомба і Бацікалоа, яшчэ тры  ў мясцовых пяцізоркавых гатэлях. Вядома, што сярод пацярпелых ёсць грамадзяне Кітая.

кардынал Малькальм Ранжыт, архіепіскап Каломба: "У сувязі з атакамі я жадаю выказаць найглыбокія спачуванні ўсім сем'ям, якія страцілі сваіх родных, а таксама тым, хто быў паранены. Я заклікаю ўсіх да малітвы за хутчэйшае выздараўленне пацярпелых і заспакаенне тых, чые блізкія загінулі. Я рашуча асуджаю гэтыя акты гвалту, якія прынеслі столькі гора і пакуты народу Шры-Ланкі. Толькі жывёлы маглі здзейсніць такое. Злачынцы заслугоўваюць самага жорсткага пакарання". 

Улады Шры-Ланкі ўзмацнілі меры бяспекі ў аэрапортах і ў месцах згуртавання людзей.