У Шатландыі забаранілі шлёпаць дзяцей

4 октября 2019

Адпаведны законапраект быў падтрыманы большасцю членаў рэгіянальнага парламента. У астатніх частках Вялікабрытаніі бацькі ўсё яшчэ могуць такім чынам "павучаць" дзяцей - але толькі "ў межах разумнага". У школах любыя фізічныя пакаранні катэгарычна забароненыя. Зрэшты,  паводле апытанняў брытанскіх СМІ,  большасць бацькоў-шатландцаў законапраектам незадаволеныя. Маўляў,  тысячы бацькоў пацерпяць ад таго, што спрабуюць дабіцца  ад сваіх дзяцей паслухмянства.