У Шатландыі затрыманыя камандзір самалёта і яго памочнік у нецвярозым стане

19 июля 2016

У Шатландыі паліцыя затрымала камандзіра самалёта і яго памочніка, якія апынуліся на борце ў нецвярозым стане. Паводле паведамленняў мясцовых СМІ, экіпаж аэробуса канадскай авіякампаніі Air Transat незадоўга да вылету падняў трывогу. Паветранае судна павінна было накіравацца ў Таронта. Вылет рэйса перанеслі на суткі. Усе 250 пасажыраў размешчаныя ў гасцініцы. Лётчыкі паўстануць перад судом.