У школе на поўначы Масквы мужчына адкрыў агонь

3 февраля 2014

Тэрміновыя паведамленні ў гэтыя хвіліны прыходзяць ад нашых расійскіх калег. У школе на поўначы Масквы мужчына адкрыў агонь. Паводле папярэдніх звестак, параненыя двое паліцэйскіх. У стралка ў руках вінтоўка. Відавочцы гавораць, што гэта бацька аднаго з вучняў. На гэты момант мужчына ўзяў у заложнікі навучэнцаў 10 класа. Іншых вучняў зараз выводзяць на вуліцу. Каля навучальнай установы прызямліўся верталёт МНС, да месца накіраваныя дзясяткі машын хуткай дапамогі. Захопнік патрабаванняў не ставіў.