У Шарамеццева пасажырам прыйшлося пакінуць самалёт праз старонні пах на борце

19 июля 2019

Авіякампанія NordWind  удакладніла прычыну эвакуацыі з самалёта ў маскоўскім аэрапорце Шарамеццева. Людзям прыйшлося пакінуць лайнер праз старонні пах на борце. Кіраўніцтва гавані дагэтуль настойвае, што ўсё адбылося праз задымленне. Нагадаем, падчас экстраннага спуску з трапа восем чалавек атрымалі траўмы, двое шпіталізаваныя. Астатнія пасажыры вылецелі ў Ерэван на іншым лайнеры. Пры гэтым 28 ад палёту адмовіліся.