У Шарамецьеве сутыкнуліся самалёты. Адзін з іх прыляцеў з Мінска

15 ноября 2019

Два пасажырскія самалёты сутыкнуліся на ўзлётна-пасадачнай паласе ў Шарамецьеве. Адзін з іх - кампаніі "Аэрафлот" - прыляцеў з Мінска. Пасля пасадкі пры рулёжцы лайнер зачапіў фюзеляж самалёта, які стаяў. На шчасце, ніхто не пацярпеў. Пракуратура пачала праверку.