У Шарамецьеве самалёт выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы

26 февраля 2019

Надзвычайнае здарэнне ў аэрапорце Шарамецьева. Пасажырскі самалёт "Гальфстрым", які рабіў рэйс з Баку ў Маскву, выкаціўся за межы ўзлётна-пасадачнай паласы. Як паведамляюць расійскія СМІ, на борце, акрамя двух пілотаў, знаходзіліся тры пасажыры - грамадзяне Расіі, Азербайджана і Беларусі. Пацярпелых няма. ТАСС удакладняе, што пры пасадцы ў прыватнага самалёта надламалася стойка шасі.