У Шанхаі праходзіць сусветная выстава электронікі і бытавой тэхнікі

10 марта 2016

Адным з галоўных яе экспанатаў стала хатняя экасістэма, якая працуе праз Інтэрнэт. Навінку прапанавала кампанія Midea - кітайскі гігант бытавой тэхнікі. Паводле слоў прадстаўніка фірмы, сёлета ў Кітаі плануецца выпусціць некалькі дзясяткаў мільёнаў розных разумных прадуктаў. І ўжо ў наступныя гады такой тэхнікі прададуць больш як на сто мільярдаў долараў.