У Паўночнай Македоніі жалоба па ахвярах аўтакатастрофы

14 февраля 2019

У Паўночнай Македоніі жалоба па ахвярах аўтакатастрофы, дзе загінулі 14 чалавек, больш за 30 атрымалі раненні. Аўтобус перавозіў рабочых, якія вярталіся дахаты са сталіцы. За 25 кіламетраў ад Скоп'е машына па не ўсталяванай пакуль прычыне выехала на сустрэчную паласу і ўпала ў яр глыбінёй каля 10 метраў. Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў спачуванне родным і блізкім загінуўшых, а таксама словы падтрымкі прэзідэнту і ўсім македонцам.