У Паўночнай Македоніі зляцеў з трасы і перакуліўся пасажырскі аўтобус

14 февраля 2019

Буйная аварыя ў Паўночнай Македоніі. Тут зляцеў з трасы і перакуліўся пасажырскі аўтобус. Гэта адбылося на паўночным захадзе краіны паміж гарадамі Скоп'е і Цетава. Загінулі 14 чалавек, ёсць параненыя. Прычыны ДТЗ высвятляюцца. На месцы працуюць супрацоўнікі экстранных службаў і паліцыі. У аўтобусе знаходзіліся 50 чалавек.