У Паўночнай Карэі выказалі гатоўнасць працягваць перамовы з ЗША

12 марта 2019

У КНДР маюць намер дакладна прытрымвацца сваіх абавязацельстваў па дэнуклеарызацыі. Улады краіны выказалі гатоўнасць  працягваць перамовы  з ЗША і падкрэслілі зацікаўленасць у будаўніцтве трывалага міру на Карэйскім паўвостраве. Гэта першае згадванне ў прэсе Паўночнай Карэі аб прыхільнасці рэспублікі да абавязацельстваў па дэнуклеарызацыі  пасля завяршэння двухдзённага саміту ЗША і КНДР. Па выніках якога бакам не атрымалася прыйсці да дамоўленасцяў. Нагадаем, на мінулым тыдні ў Дзярждэпе ЗША западозрылі Пхеньян у падрыхтоўцы да ракетнага запуску, зафіксаваўшы змены на выпрабавальным ракетным палігоне Сахэ.