У Паўночнай Караліне два чалавекі загінулі з-за трапічнага шторму "Альберта"

29 мая 2018

Моцны вецер паваліў дрэва на аўтамабіль з людзьмі. Стыхія абрынулася і на ўзбярэжжа Фларыды. Хуткасць ветру дасягае 72 кіламетры за гадзіну. Паводле папярэдніх ацэнак, ураган можа абысціся для эканомікі Штатаў уронам на мільярд долараў. У штаце Алабама аб’яўлена надзвычайнае становішча.