У паўночнай частцы вострава Суматра аб'яўлены найвышэйшы ўзровень трывогі

5 июня 2015

У верасні 2013 года ў Інданезіі прачнуўся вулкан Сінабунг. А ўжо сёння ў паўночнай частцы вострава Суматра аб'яўлены найвышэйшы ўзровень трывогі. Аб'ём купала лавы, што ўтварыўся над кратарам, ужо перавысіў тры мільёны кубаметраў. У бяспечныя раёны эвакуіраваныя тысячы жыхароў сямі вёсак. Аперацыяй кіравалі вайскоўцы і паліцэйскія.