У Паўночнай Амерыцы - сапраўдная зіма

23 декабря 2013

У ЗША і Канадзе ахвярамі снежных бур і тарнада сталі не менш чым 12 чалавек. Найбольш складанае становішча ў штатах Кентукі, Місісіпі і Місуры. Большасць загінуўшых - ахвяры шматлікіх ДТЗ. Моцныя парывы ветру ў Місісіпі перакульвалі тут нават грузавікі. У штатах Нью-Ёрк, Вермонт і Мэн з-за абледзянення і абрыву ліній электраперадачы без энергазабеспячэння засталіся ўвогуле каля 100 тысяч дамоў. Без святла засталіся і каля паўмільёна канадцаў. Снежная бура накрыла цэнтральныя і атлантычныя раёны краіны. На абледзянелых дарогах сотні аварый. Адменены тысячы рэйсаў у аэрапортах Атавы, Таронта, Манрэаля.