У Севастопалі і ў Крыме пройдзе ўсенароднае галасаванне

10 марта 2014

Ужо ў гэтую нядзелю ў Крыме і ў Севастопалі пройдзе ўсенароднае галасаванне. Жыхарам трэба будзе вызначыць лёс паўвострава і горада: заставацца ў складзе Украіны або стаць суб'ектамі Расіі. Падрыхтоўка да рэферэндуму ідзе поўным ходам: абсталёўваюць месцы для галасавання, друкуюць бюлетэні, звяраюць спісы выбаршчыкаў. Па словах мясцовых уладаў, выдаткі на правядзенне плебісцыту складуць каля 2 мільёнаў долараў. У цэлым сітуацыя зараз на паўвостраве спакойная, чаго нельга сказаць пра іншыя рэгіёны ўсходняй Украіны.


Так, у Данецку мінулай ноччу быў учынены напад на палатачны лагер каля помніка Леніну. Людзі ў масках з бітамі сталі збіваць актывістаў, якія спалі, і разбураць усё, што траплялася пад руку. Па словах відавочцаў, тых, хто нападаў было каля паўсотні. Іх мэтай, як мяркуецца, былі дакументы. У палатках вёўся збор подпісаў пад патрабаваннем правесці рэферэндум наконт статусу Данецкай вобласці.