У Сетцы з'явілася відэа страшнага ДТЗ у Кітаі

2 ноября 2018

Трагедыя адбылася з-за бойкі вадзіцеля з пасажыркай. Жанчына прапусціла свой прыпынак і папрасіла шафёра спыніць аўтобус. Зрабіць гэта было немагчыма, бо ён ужо выехаў на мост. Раззлаваная пасажырка ўдарыла вадзіцеля па галаве. Той паспрабаваў даць здачы, адпусціў руль і страціў кіраванне. Аўтобус выехаў з паласы, сутыкнуўся з легкавушкай і, пратараніўшы агароджу, упаў у раку. Загінулі 13 чалавек.