У Сетцы з'явіліся здымкі найноўшай ракеты Ілана Маска

6 января 2019

Яна будзе перавозіць людзей на Марс. Першы ўзор для выпрабаванняў ужо будуюць на пляцоўцы ў Тэхасе. Новая ракета будзе люстрана ззяць, таму што корпус выкананы з нержавеючай сталі. Яе тэхнічныя характарыстыкі лепш падыходзяць для працяглых касмічных умоў эксплуатацыі, у адрозненні ад папулярнага карбону. У будучыні пілатуемыя версіі ракеты будуць мець спецыяльныя ілюмінатары для агляду, запэўніў бізнесмен. Першы палёт да паверхні Марса без экіпажа павінен адбыцца ў 2022 годзе, затым - праз год - будзе ўжо пілатуемы: каманда зробіць поўны абарот вакол Месяца і вернецца на Зямлю.