У Сетцы набірае папулярнасць відэа з маленькім варатаром і яго татам

12 ноября 2018

"Бацька года". У Сетцы набірае папулярнасць відэа з маленькім варатаром і яго татам. На матчы чэмпіянату Уэльса сярод юнацкіх каманд галкіпер зазяваўся і не заўважыў мяч, які ляцеў у вароты. Бацька прыйшоў на дапамогу. Ён пхнуў хлопчыка, і той, калі падаў, адбіў гол сваім целам. Праўда, іншы гулец усё ж закаціў мяч у вароты.