У Сетку трапіла відэа, на якім прэм'ер Нідэрландаў мые падлогу ў парламенце

5 июня 2018

На кадрах відаць, як Марк Рутэ выпадкова праліў каву ў будынку і вырашыў сам за сабой прыбраць. Абслуговы персанал сустрэў такое рашэнне палітыка апладысментамі. Некаторыя карыстальнікі ўбачылі ва ўчынку палітыка піяр, іншыя, наадварот, адзначылі, што гэты выпадак зблізіў уладу і народ.