У Сербіі завяршыліся пазачарговыя парламенцкія выбары

17 марта 2014

Пазачарговыя парламенцкія выбары ў Сербіі завяршыліся перамогай прэзідэнцкай Прагрэсіўнай партыі, якая атрымае абсалютную большасць у парламенце. Гэта першы падобны выпадак для адной палітычнай партыі ў найноўшай гісторыі Сербіі. Пасля апрацоўкі паловы бюлетэняў прагрэсісты атрымліваюць каля 50% галасоў - гэта дазволіць заняць ім 156 дэпутацкіх крэслаў. Дарэчы, на папярэдніх парламенцкіх выбарах у 2012 заходнія СМІ назвалі Сербскую прагрэсіўную партыю нацыяналістычнай.