Абодва пілоты загінулі. Гэта здарылася на паўднёвым захадзе ад сталіцы - Белграда. Паводле слоў відавочцаў, лёгкі штурмавік перад падзеннем ішоў на нізкай вышыні. Пілоты выконвалі рэгулярны пятніцкі трэніровачны палёт. Прычыны катастрофы будуць высвятляцца.













