У Сербіі адкрыўся самы незвычайны кінафестываль у свеце "Кустэндорф"

23 января 2015
Яго прыдумаў і праводзіць ужо восьмы раз знакаміты рэжысёр Эмір Кустурыца ў этнавёсцы Дрвенград. Толькі на гэтым кінафоруме па чырвонай дарожцы ходзіць воўк, а прызы ўручаюць за будучыя фільмы. У конкурснай праграме 17 кінастужак. Асаблівасць фестывалю "Кустэндорф" у тым, што ён не толькі кінематаграфічны, але і музычны. Кожны вечар пасля кінапаказаў, майстар-класаў і семінараў выступаюць музыканты.