У Сербіі агульнанацыянальная жалоба па ахвярах масавага забойства

10 апреля 2013
Віноўнікам  учарашняй трагедыі стаў 60-гадовы  ветэран  Балканскай  вайны. Ён забіў  шэсць жанчын, столькі ж мужчын і двухгадовае дзіця. Зараз стралок - у бальніцы  пад узмоцненай аховай. Раніўшы жонку, ён паспрабаваў пакончыць з сабою.
Па ўсёй краіне  прыспушчаны флагі. Памяць 13-ці  загінуўшых   ушануюць хвілінай маўчання. У найбліжэйшы  час урад Сербіі прыме новы, больш жорсткі  закон аб зброі. Для патэнцыяльных яго ўладальнікаў  увядуць абавязковае медыцынскае  абследаванне.