У Сербіі на барацьбу з моцнай паводкай кінулі армію

10 марта 2016
Вайскоўцы, ратавальнікі і праваахоўнікі дапамагаюць мясцовым жыхарам пакінуць затопленае жыллё. Ад разводдзя рэк у 15 рэгіёнах краіны аб'явілі надзвычайную сітуацыю. У вадзе стаяць больш як 700 дамоў. Месцамі сышлі апоўзні. Зараз ападкі спыніліся. Аднак, як гавораць сіноптыкі, гэта толькі часовае паляпшэнне. Неўзабаве Сербія зноў апынецца пад уладай ліўняў.