У Сербіі датэрміновыя выбары ў парламент і мясцовыя органы заканадаўчай улады

24 апреля 2016

За 250 дэпутацкія месцы змагаюцца больш як тры тысячы кандыдатаў. Эксперты прадказваюць перамогу кааліцыі "Сербія перамагае". Яна сфарміраваная вакол кіруючай кансерватыўнай партыі прэм'ера Аляксандра Вучыча. Многія лічаць, што менавіта ён ініцыяваў правядзенне выбараў на два гады раней за тэрмін, каб кансалідаваць уладу ў той момант, калі яго партыя найболей папулярная.