У сектары Газа ўжо шосты дзень запар не сціхаюць пратэсты

13 декабря 2017

Прычына ўсё тая ж - нязгода палесцінцаў з рашэннем прэзідэнта ЗША прызнаць Іерусалім сталіцай Ізраіля. Напярэдадні пратэст на Заходнім беразе ракі Іардан скончыўся беспарадкамі. Дэманстранты пачалі закідваць вайскоўцаў камянямі і фаерамі. У адказ армія абароны Ізраіля была змушаная ўжыць слёзатачывы газ і гумавыя кулі.

Тым часам учора іудзеі па ўсім свеце адзначылі першы дзень Ханукі. І ўчора ж баевікі ХАМАС аб'явілі пра пачатак трэцяй інтыфады, каб націснуць на ЗША. Ізраільскія вайскоўцы ўжо зазначылі запуск ракеты з сектара Газа. Снарад збіла сістэма ПРА "Жалезны купал". Пасля гэтага ізраільскія вайскоўцы нанеслі ўдары па пастах палесцінскіх баевікоў у паўночнай частцы анклава.