У Саудаўскай Аравіі выдалі вадзіцельскія правы першым дзесяці жанчынам

5 июня 2018

Улады Саудаўскай Аравіі ўпершыню ў сваёй гісторыі выдалі вадзіцельскія правы першым дзесяці жанчынам. Яны паспяхова здалі экзамен па кіраванні аўтамабілем. Пры гэтым яны ўжо мелі вадзіцельскія пасведчанні ў іншых краінах. Забарона на кіраванне для жанчын дзейнічла ў Саудаўскай Аравіі з 1990 года, нягледзячы на тое што ніяк не была прапісана ў мясцовых законах. Пачынаючы з 24 чэрвеня, жанчыны стануць паўнапраўнымі ўдзельнікамі дарожнага руху.