У Саратаве папярэджана масавае забойства

26 февраля 2020
У расійскім Саратаве затрыманыя двое падлеткаў, якія рыхтавалі масавае забойства ў школе. Трагедыю паспелі прадухіліць праваахоўнікі. Спецслужбы высветлілі, што 14-гадовыя юнакі мелі намер атакаваць навучальную ўстанову ў маі. Пры нападзе падлеткі хацелі выкарыстаць самаробныя запальныя сумесі. Маладыя людзі затрыманыя. Паведамляецца, што яны былі членамі інтэрнэт-супольнасцяў, якія прапагандуюць ідэалогію масавых забойстваў і суіцыду.