У Санкт-Пецярбургу затрыманыя шэсць падазроных у сувязях з тэрарыстамі

5 апреля 2017

У Санкт-Пецярбургу затрыманыя шэсць выхадцаў з рэспублік Сярэдняй Азіі. Іх падазраюць у сувязях з тэрарыстамі. Гэта паведаміў Следчы камітэт Расіі.

Акрамя таго, сталі вядомыя падрабязнасці аб выканаўцу тэракта. Ураджэнец Кыргызстана Акбаржон Джалілаў, які ўчыніў выбух у метро Санкт-Пецярбурга, не быў рэлігійным фанатыкам. Па словах яго дзядзькі, хлопец працаваў у аўтамайстэрні, рэгулярна наведваў мячэць, але не быў экстрэмістам. Нічога падазронага сышчыкі не знайшлі і падчас вобыску ў кватэры Джалілава. Гэта ўказвае на магчымых саўдзельнікаў, якія перадалі яму ўзрыўчатку. Для допыту прыбылі найбліжэйшыя сваякі падазронага. 

Нагадаем, падчас тэракта ў метро Пецярбурга загінулі 14 чалавек, больш як 50 параненыя. У горадзе на Няве працягваецца трохдзённая жалоба.