У Санкт-Пецярбургу развітваюцца з Жарэсам Алфёравым

5 марта 2019

У Санкт-Пецярбургу гэтымі хвілінамі развітваюцца з вядомым акадэмікам і лаўрэатам Нобелеўскай прэміі Жарэсам Алфёравым. Жалобная цырымонія праходзіць у навуковым цэнтры расійскай Акадэміі навук. Да будынка прыбываюць палітыкі, навукоўцы, кіраўнікі ВНУ і проста неабыякавыя пецярбуржцы. Людзі нясуць кветкі, вянкі і свечкі. Праводзяць у апошні шлях свяціла сусветнай навукі з воінскімі ўшанаваннямі. Ля труны выстаўленыя вартавыя і ваенны аркестр. Пахаваюць акадэміка на Камароўскіх могілках.

І сёння ў Дзярждуме пленарнае пасяджэнне пачалі з хвіліны маўчання. А традыцыйныя выступленні ад фракцый замянілі праглядам фільма аб Алфёраве. Нагадаем, выхадзец Беларусі Жарэс Іванавіч пайшоў з жыцця 1 сакавіка. Яму было 88 гадоў.