У Санкт-Пецярбургу плануюць праз два гады ўвесці турыстычны збор

14 сентября 2018

На думку мясцовых улад, ён павінен стаць платай гасцей горада на Няве за выкарыстанне яго інфраструктуры. Прапанову ўжо разглядае Мінфін Расіі. Зрэшты, зараз абмяркоўваецца пытанне аб тым, каб вылучыць катэгорыі людзей, якіх вызваляць ад выплаты падатку. Каго менавіта могуць прылічыць да іх, пакуль не паведамляецца.