У Санкт-Пецярбургу эвакуіравалі дзясяткі школ з-за званка аб бомбе

17 ноября 2017

Тэрміновая інфармацыя ў гэтыя хвіліны прыходзіць з Санкт-Пецярбурга. У горадзе эвакуіравалі дзясяткі школ з-за званка аб бомбе. На працягу гадзіны неўсталяваны мужчына патэлефанаваў у навучальныя ўстановы і заявіў, што ў іх заложана ўзрыўчатка і ў педагогаў ёсць пяць хвілін на выратаванне дзяцей. Адзначым, хваля тэлефоннага тэрарызму пачалася ў Расіі 11 верасня. За два месяцы з пачатку масавых званкоў аб нібыта заложаных бомбах у 186-ці гарадах краіны было эвакуіравана больш за два мільёны чалавек, з іх больш за чвэрць мільёна - толькі ў Маскве. Ні ў адным выпадку пагроза выбухаў не пацвердзілася.