У Санкт-Пецярбургу эвакуіравалі аэрапорт Пулкава з-за паведамлення аб закладзенай бомбе

14 октября 2016

Навіна апошняй гадзіны. У Санкт-Пецярбургу эвакуіравалі аэрапорт Пулкава з-за паведамлення аб закладзенай бомбе. Будынак тэрмінала зачынены. Пасажыры рэйсаў, якія прыбываюць, знаходзяцца ў самалётах да заканчэння праверкі. Магчымыя затрымкі авіярэйсаў. Транспартная паліцыя сумесна са службай бяспекі паветранай гавані шукаюць выбуховае рэчыва. Як нам паведамілі ў нацыянальным аэрапорце Мінск, рэйс у Санкт-Пецярбург вылецеў, але з затрымкай у 20 хвілін. І як толькі што стала вядома, бомба не знойдзеная. Аэрапорт працягвае працу ў штатным рэжыме.