У Сан-Паулу высвятляюць прычыны страшнага пажару

1 мая 2018

У Сан-Паулу высвятляюць прычыны страшнага пажару: у горадзе абрынуўся 26-павярховы дом. Загінуў як мінімум адзін чалавек, яшчэ двое прапалі без вестак. Перад абвальваннем відавочцы заўважылі ў падпаленым будынку некалькі чалавек, якія прасілі аб дапамозе. Фармальна будынак належаў паліцыі, але ў апошні час быў закінуты, і ў ім пасяліліся бяздомныя. Агнём апынуўся ахоплены і суседні будынак. Рызыкі яго абвальвання няма.