У Сан-Францыска прэзентуюць iPhone 7

7 сентября 2016

Гэтай прэзентацыі ўвесь свет чакаў цэлы год. У гэтыя хвіліны ў Сан-Францыска свае навінкі прэзентуе кампанія "Эпл". Да старту самаго мерапрыемства распрацоўшчыкі і стваральнікі "яблычных" гаджатаў новага пакалення традыцыйна не раскрываюць, што менавіта ўбачыць публіка. Аднак эксперты не сумняваюцца, што кампанія з Купертына прадставіць доўгачаканы iPhone 7, а таксама новую версію сваіх "разумных" гадзіннікаў.