У Сан-Францыска перастануць прадаваць адзенне з натуральнага футра

21 марта 2018

Забарона ўступіць у сілу са студзеня наступнага года. Парушальнікам пагражае штраф у памеры тысячы долараў. Закон прыняты пад націскам барацьбітоў за правы жывёлін. Паводле іх слоў, штогод у свеце з-за футра забіваюць больш за 50 мільёнаў асобін. Новаўвядзенне аднак не тычыцца вырабаў са скуры і шэрсці.

Сан-Францыска стаў трэцім горадам у Каліфорніі, дзе ўвялі забарону. Аналагічныя меры ўжо прынялі ў Заходнім Галівудзе і Берклі. Адмовіліся ад выкарыстання футра вядучыя сусветныя брэнды. Сярод іх Versace, Armani, Gucci, Calvin Klein, Hugo Boss і Ralph Lauren.