У Сан-Дыега дактары выхадзілі самую маленькую нованароджаную дзяўчынку ў свеце

30 мая 2019
Гэтыя  кранальныя кадры прыйшлі з амерыканскага Сан-Дыега. Мясцовыя дактары выхадзілі самую маленькую нованароджаную дзяўчынку ў свеце. Сэйбі з'явілася на свет  у снежні мінулага года   на 23-м тыдні цяжарнасці. Яе вага складала ўсяго 245 грамаў. Клопат і прафесіяналізм медыкаў захавалі дзіцяці жыццё. На рэабілітацыю пайшло пяць месяцаў. Зараз Сэйбі цалкам здаровая.